Учреждение образования

 "Шкловский государственный профессиональный лицей №12"

 

 

 

Змены ў новай рэдакцыі

 “Правіл беларускай арфаграфіі і пунктуацыі”

 

23 ліпеня 2008 г. быў прыняты Закон РБ “Аб правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі”, які зацвярджае новую рэдакцыю існуючых “Правіл”. Закон уступае ў дзеянне з 1 верасня 2010г.

 

У прыватнасці, у правілы беларускай мовы ўнесены наступныя змены:

 

1)    Пашыраецца прынцып перадачы акання пры напісанні запазычаных слоў. Прапануецца, напрыклад, пісаць трыа, адажыа, Токіа (раней трыо, адажыо, Токіо)  і пад . У словах іншамоўнага паходжання канцавыя элементы -эр, -эль прапанавана перадаваць як -ар, -аль:  прынтар, камп’ютар, пэйджар ( раней прынтэр, камп’ютэр, пэйджэр) і пад.;

2)    Паводле агульнага правіла перадачы на пісьме якання ў першым перад-націскным складзе прапанавана пісаць словы дзявяты, дзясяты, сям-наццаць, васямнаццаць (раней дзевяты, дзесяты, семнаццаць, васем-наццаць;

3)    Упарадкавана напісанне нескладовага Ў у словах іншамоўнага паходжання: ва ўніверсітэце, для ўніята (раней ва універсітэце, для уніята) ;

4)     У адпаведнасці з сучаснай моўнай практыкай уносяцца змены ў напісанне складаных і складанаскарочаных слоў. Напрыклад, прапануецца пісаць гаркам, газпрам (раней гарком, газпром) ;

5)    Уніфікуецца напісанне мяккага знака ў прыметніках на ск(і), утвораных ад уласных назваў. Прапанавана пісаць чаньчунскі, цяньшанскі, як і любанскі, астраханскі (раней чаньчуньскі, цяньшаньскі);

6)    Упарадкавана напісанне вялікай і малой літар у назвах органаў улады, прадпрыемстваў, устаноў, а таксама ў назвах асоб па пасадах, званнях, тытулах і г. д.

7)    Уведзены новы параграф “Вялікая і малая літары ў назвах асоб, звяза-ных з рэлігіямі, у назвах міфалагічных і казачных асоб”.

8)    У пачатку і ў сярэдзіне слоў гукавое спалучэнне [й]+ галосны перадаецца ётавымі галоснымі, як і ў словах уласнабеларускіх: Нью-Ёрк, Ёфе (раней Нью-Йорк, Йофе) ;

9)    Рэгламентавана ўжыванне ў беларускай мове дзеясловаў іншамоўнага паходжання з суфіксам -ава-(-ява-) і -ірава-(-ырава-): ліквідаваць, а не ліквідзіраваць, акліматызаваць, а не аклімацізіраваць, але камандзі-раваць, а не камандаваць;

10)           Уведзены новы раздзел “Правапіс некаторых марфем”, у якім у сістэмным выглядзе сабраны звесткі пра правапіс прыставак, суфіксаў;

11)           Спрошчаны правілы пераносу слоў, што адпавядае сучасным выдавецкім тэхналогіям.

Прапанаваны іншыя ўдакладненні, якія ў цэлым робяць беларускі правапіс больш паслядоўным і несупярэчлівым. Закон “Аб правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі” з’яўляецца аптымальным у сучаснай моўнай сітуацыі ў краіне і будзе садзейнічаць стабілізацыі правапісных нормаў беларускай літаратурнай мовы.

  

Змены ў новай рэдакцыі “Правіл беларускай арфаграфіі і пунктуацыі” (.rar)

 

в начало