"Шкловский государственный колледж" |
|||||||
|
|||||||
"Міжнародны дзень роднай мовы"
21 лютага 2023 года адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Дзень роднай мовы заснаваны ў 1999 годзе рашэннем Генеральнай сесіі ЮНЕСКА. Галоўная мэта – захаванне моўнай і культурнай разнастайнасці ў свеце. Гэты дзень асаблівы для кожнага народа, бо няма народа без мовы, як няма мовы без яе носьбіта.
17 лютага напярэдадні Дня роднай мовы для навучэнцаў каледжа прайшла
гадзіна роднай мовы “Святло роднай мовы”, падрыхтаваная супрацоўнікамі
раённай бібліятэкі. Пад час мерапрыемства гучалі вершы і песні на
беларускай мове, навучэнцы даведаліся пра гісторыю ўзнікнення
Міжнароднага дня роднай мовы, лёс беларускай мовы ў розныя гістарычныя
перыяды. А дзеля аматараў чытання ў бібліятэцы каледжа падрыхтавана
выстава-заклік “Чытайце па-беларуску!”, якая будзе дзейнічаць да канца
лютага.
|