"Шкловский государственный колледж" |
|||||||
|
|||||||
"Марыйка"
30 сакавіка
ў год Міру і стварэння ў Шклоўскім дзяржаўным каледжы
адбылося чытанне ўголас паэмы магілеўскага пісьменніка Алеся Казекі
“Марыйка”. Паэма прысвечана трагічнай
гісторыі, якая адбылася з маці аўтара ў гады Вялікай Айчыннай вайны і
звязана з вёскай Боркі Кіраўскага раёна. Зараз у Борках пабудаваны
вялікі мемарыял у памяць тых, хто загінуў ад рук фашыстаў. Цудоўны
паэтычны твор моцна прагучаў у выкананні настаўніка беларускай мовы і
літаратуры і знайшоў свой водгук у сэрцах навучэнцаў.
|